Вы не вошли.
Афігець, вось месяц і прайшоў...
Што я магу сказаць, нават з мінімальным веданнем французскай (напрыклад, у мяне недзе А2) у Францыі нашмат камфортней, чым з аднымі бонжур-аўвар. Хаця б таму, што можна разумець аб'явы ў цягніках і хоць трохі паразумецца з мясцовымі. Хаця ў крытычных сітуацыях (ці калі ну зусім не магу зразумець, што мне кажуць) я, канешне, пераходжу на англійскую.
Дачытала Маленькага Прынца. Прыгожа. Трэба будзе перачытаць пазней (з лепшым узроўнем французскай), калі, напэўна, лепей атрымаецца ацаніць стылістычныя і моўныя сродкі.
Трэба сказаць, што чытаць неадаптаванага Сіменона ЗНАЧНА цяжэй, чым Маленькага прынца 😅
Я нарэшце прачытала першую главу
Яшчэ сем наперадзе.
І subjonctif ужо есць мае мазгі
Сёння снілася, што я зноў у Парыжы на Нотр-Даме, і выпадкова сустрэла Даніэля (Лавуа) у актракце, і з ўсіх сіл размаўляю з ім на французскай) Праўда, напрыканцы забылася адно слова і сказала яго па-англійску.
Але цалкам прыемны сон!
===
Мэгрэ пайшоў больш бадзёра. У мяне новы падыход: спачатку чытаю главу без слоўніка, а пасля выпісваю новыя словы. Прынамсі чытаць так атрымліваецца хутчэй, і агульны сэнс зразумелы, нават калі нейкія словы - не.
Я ўчора дачытала Мэгрэ 💪 4 главы запар, бо вельмі цікава было чым скончыцца.
Я ў дзяцінстве любіла чытаць Сіменона, і зараз таксама спадабалася. У гэтым рамане "Цалкам адзінокі чалавек" і дэтэктыўны складнік цікавы, і чалавечы таксама. І напрыканцы ўсіх шкада, што неяк так яно атрымалася 😔
Пачала чытаць Прывіда Оперы
На прадмове думала, што тут і скончуся, вельмі цяжка было Але ж аўтар там спрабаваў у стыль нібыта прадмовы да даследавання, то зразумела.
Першая глава крыху лягчэй. У адрозненне ад Мэгрэ, дзе галоўная складанасць была ў лексіцы, тут і граматычныя структуры сустракаюцца, якія састарэлі (тыпу ne fut point замест сучаснага ne fur pas).